Исследовательская работа “Вуліца на якой я жыву”
Автор: Аўсейчык Міхаліна Уладзіміраўна
Место работы/учебы: ДУА "Сярэдняя школа №14 г. Наваполацка", Рэспублиіка Беларусь, 3 класс
Научный руководитель: Чарняўская Лілія Генадзьеўна, настаўніца пачатковых класаў
Аннотация
Мне хочацца расказаць пра невялікую сціплую вуліцу, на якой я жыву. Гэта вуліца Камсамольская. Знаходзячыся ў цэнтральнай частцы горада, яна працягвае захоўваць цішыню і незвычайны спакой. Тут няма вялікіх крам, няма кавярняў і рэстаранаў, няма шумных офісаў. Затое тут прысутнічае гісторыя, да якой можна дакрануцца, проста прайшоўшыся па вуліцы, бо менавіта з камсамольцаў і пачалася гісторыя нашага горада.
Актуальнасць даследчай працы заключаецца ў тым, што кожны жыхар нашага горада павінен не толькі ведаць назву сваёй вуліцы, але і ведаць гісторыю яе стварэння. Вуліцы – гэта твар любога горада, яго своеасаблівы ўнутраны свет. Кожная вуліца па-свойму ўнікальная, непаўторная.
Вуліца Камсамольская. Такая звыклая назва, але мы ніколі не задумваліся над тым, чаму яна так называецца.
Мэта дадзенай работы – прыцягненне ўвагі дзяцей, іх бацькоў, педагогаў і жыхароў горада да гісторыі роднага горада.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць шэраг задач:
- даць агульную характарыстыку вуліцы Камсамольскай;
- разгледзіць варыянты назвы вуліцы Камсамольскай;
- прасачыць лёсы людзей, звязаных з гісторыяй дадзенай вуліцай.
Калі кожны жыхар горада Наваполацка з дзіцячых гадоў будзе цікавіцца і ведаць гісторыю свайго горада, гісторыю сваёй вуліцы, то ён будзе перадаваць гэтую інфармацыю з пакалення ў пакаленне, каб прыцягнуць цікавасць да гісторыі свайго роднага краю і любові да яго.
Результаты
У межах даследавання я даведалася шмат новага і цікавага аб адной з вуліц нашага горада, аб людзях, якія праславілі наш край, аб тым, як багатая гісторыя нашай краіны.
Магчыма, мая даследчая праца натхніць кагосьці з дзяцей і іх бацькоў даведацца, што нясе за сабой назву іх вуліцы, даведацца пра гісторыю яе стварэння. Бо кожная вуліца па-свойму ўнікальная і непаўторная.
Я лічу, што мы маем права ганарыцца сваім горадам, сваім народам, і краінай!
Содержание работы
Автор предпочел не показывать работу на сайте.
Дата публикации работы: 31.03.2023
Добавить комментарий