Исследовательская работа “Гидронимы моего края”

исследовательский проект

Автор: Семак Герман Олегович

Место работы/учебы: ГУО "Средняя школа №4 г. Солигорска", Республика Беларусь, 11 класс

Научный руководитель: Кулеш Ольга Михайловна, учитель истории

Аннотация

Тэма даследчай работы вельмі актуальная ў наш час. Беларусь славіцца багаццем водных аб’ектаў, іх знешняй разнастайнасцю, асаблівасцямі гідралогіі, заселенасцю жывымі арганізмамі, гаспадарчым значэннем. Паводле энцыклапедыі “Блакітная кніга Беларусі”, у нашай краіне налічваецца больш за 10 000 азёр, 20 800 рэк агульнай даўжынёй 90 600 кіламетраў, ёсць яшчэ прыкладна 130 вадасховішчаў і мноства меліярацыйных каналаў. 

Гідронімы — гэта назвы розных водных аб’ектаў: азёр, рэк, балот, каналаў і г.д.; тэрмін паходзіць ад грэчаскіх асноў “гідра” — “вада” і “анома” — “назва”. Большасць з іх з’явілася ў старажытнасці ў працэсе засялення плямён на дадзенай тэрыторыі. З даследаванняў вучоных вынікае, што засяленне ішло па далінах рэк. І гэта зразумела, бо рэкі былі і шляхамі зносін, і гандлёвымі шляхамі; рэкі і азёры з’яўляліся жытніцамі: тут вадзіліся рыба і звяры, ваду выкарыстоўвалі для піцця і для мыцця. Існуе шмат легенд і паданняў пра нашы гідронімы Салігоршчыны. 

Прыгожая i багатая прырода Салiгоршчыны. Тут шмат блакiтных рэк, азёр i балотных масіваў. Салігорск пачаўся 400 мільёнаў гадоў таму назад, калі тут у цёплых і мелкіх лагунах старажытнага мора сталі адкладвацца слаі паваранай солі ўперамешку з глінамі і слаямі калійных солей. З таго часу геалагічная гісторыя гэтых месц як бы набыла мэтанакіраванасць. Апускалася і падымалася зямля на месцы цяперашняга Палесся, наступалі і адступалі моры – што б не здарылася, усё гэта так ці інакш вызначала будучае, вяло да дня сённяшняга.

Мы кіравалася высакароднай мэтай — звярнуць увагу нашых землякоў да таго, што знаходзіцца зусім блізка, не ў далёкіх экзатычных краінах. У рабоце апісаны мясціны блізкія і знаёмыя. Блізкія не толькі па адлегласці, а блізкія сэрцам нашым. Тут жылі нашы продкі. Не разбэшчаныя сучаснымі навукамі, яны, аднак, ведалі, што на зямлі, якую яны апрацоўваюць, будуць жыць іх дзеці, унукі і праўнукі, і працавалі на ёй, зыходзячы з гэтай простай мудрасці. Яны пакінулі нам чыстую ваду, глебу, паветра,лес, а таксама цікавыя легенды. А якімі ім быць у будучым, залежыць сёння ад нас. 

Мэта даследчай работы: пры дапамозе даследчай дзейнасці папулярызаваць гісторыю гідронімаў Салігорскага раёна.

Задачы

  1. Пазнаёміць з легендамі і паданнямі аб гідронімах Салігорскага раёна.
  2. Праз даследчы матэрыял выхоўваць пачуццё патрыятызма, любові да малой Радзімы.

Гіпотэза: калі легенды адлюстроўваюць рэальныя з’явы, то па ім можна знаёміцца з гісторыяй станаўлення і развіцця старажытных народаў.

Результаты

Задума напісаць гісторыю рэчак, азёр, каналаў Салігоршчыны ўзнікла ў верасні 2018 года. Старыя людзі ўспамінаюць, што ў 1940-х гг. - быў перыяд некранутых рэк і балот, перыяд, калі рэчкі і рачулкі і іх басейны затапляліся веснімі водамі, а потым, калі спадала вада, з'яўлялася вялікая колькасць траў, безліч рознага птаства і мноства ўсякай рыбы ў рэчышчах, вірах і завадзях. Шматлікасць старыц і азёраў абумоўлівала існаванне складанага комплексу прыбярэжнаводнай расліннасці. А на водных гладзях ціхіх рэчак красаваліся жоўтыя гарлачыкі і белыя лілеі, на ўзбярэжжах — асака, мёла, мурагі, а ў глухіх месцах — чараты, сітнякі ды рагоз. І ўся прастора: Случ, Лань і шматлікія рэчкі між імі — уносілі вялікі ўклад у агульнапалескі ландшафт, які іграў значную ролю ва ўсім прыродным кліматычным працэсе.
Што зрабілі людзі з прыродай! Знішчаны рачулкі, замест іх канавы з беднай расліннасцю або зусім з іржавай вадой. Рыба ў іх — рэдкасць, птушкі над імі — таксама. Скрозь — клеткі меліярацыйных сістэм і польдэраў, якія акультураны, але затраўленыя.
Давайце паспрабуем зберагчы водныя багацці для нашчадкаў. Адчуем сябе гаспадарамі, возьмем на сябе вялікую адказнасць зберагчы тое, што можа з’яўляцца прадметам гонару нацыі — наша роднае Палессе, якое знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы.
Ад нас патрэбна толькі адно: не шкодзіць, ахоўваць прыродныя кладоўкі ад саміх сябе, гаспадарыць разумна, ведаць гісторыю нашых рэк і азёр. Дапамажыце прыродзе залячыць раны, нанесеныя бязглуздасцю! Невычэрпнага багацця наша родная прырода не мае!
Дбайныя адносіны да зямлі, вады, балот сёння — гэта чыстае харчаванне, здароўе наша і нашых дзяцей заўтра. Прырода не можа сама жыць без дапамогі чалавека, як і чалавек не можа жыць без прыроды. Гэта адзіны ланцужок у коле жыцця!
Адзінае, што кожны з нас павінен ведаць: усё, што даравала нам прырода: паветра, ваду, глебу, лес, балота, расліны і жывёлы, — мы павінны зберагчы для будучых пакаленняў. Гэта павінна быць запаветам кожнаму з нас. Будзе існаваць прырода — будзе жыць чалавек. А іншага чалавецтву не дадзена! Беражыце і абараняйце Прыроду. Чалавек на зямлі — імгненне, а Прырода — вечна!
Мы верым, што зямляне XXI стагоддзя зробяць усё, каб захаваць навакольнае асяроддзе, прыгажосць нашай прыроды на доўгія стагоддзі, накіраваць свае сучасныя тэхналогіі на абарону ўсяго жывога на Зямлі.

Содержание работы

Автор предпочел не показывать работу на сайте.

Дата публикации работы: 28.02.2023

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Смотреть похожие работы

Исследовательский проект “Кавказский Пресноводный краб в притоках реки Цемес города Новороссийска”
Крабы являются одними из высших (десятиногих) ракообразных. Каждый отдыхающий на пляжах встречал крабов, которые либо снующих у уреза воды. Многие любители природы и туризма даже не подозревают, что в горных…
Исследовательский проект “Вода – источник жизни”
Тема выбрана с целью, выяснить насколько важна вода для живого организма, и влияет ли её недостаток на возникновение заболеваний. Актуальность темы заключается в том, что вода – самое распространенное на нашей…