Исследовательская работа «Лялькі нашых бабуль»
Автор: Чурыкава Анастасія Вячаславаўна
Место работы/учебы: ДУА "Сярэдняя школа №14 г. Наваполацка", Рэспублиіка Беларусь, 3 класс
Научный руководитель: Маскаленка Аляксандра Сяргееўна, настаўніца пачатковых класаў
Аннотация
Актуальнасць даследавання. Кожны чалавек павінен ведаць культуру і традыцыі свайго народа. А лялька з’яўляецца адлюстраваннем жыцця славянскага народа, адпаведна i нашых продкаў – беларусаў. І сёння цікавасць да лялькі не згасла, але ці захавалася ранейшае прызначэнне лялькі? Пра гэта я i паспрабую даведацца ў ходзе даследавання.
Мэта даследавання: гісторыя ўзнікнення, прызначэнне і тэхналогія вырабу славянскіх лялек.
Задачы даследавання:
- знайсцi і прааналізаваць навуковую інфармацыю па пытанні стварэння славянскай лялькі-абярэга, абрадавай лялькі і лялькі гульнявой;
- абагульніць, упарадкаваць і канкрэтызаваць атрыманую інфармацыю;
- поспрабаваць самой вырабіць ляльку;
- развіваць навыкі даследчай дзейнасці;
- звярнуцца наглядна да мінулага нашых продкаў;
- на сваiм прыкладзе паспрабаваць адрадзіць сапраўдныя традыцыі нашых продкаў у сучаснай культуры і соцыуме.
Гіпотэза: лялька не заўсёды была толькі цацкай.
Аб’ект даследавання: славянскія лялькі.
Результаты
Сабраная мною інфармацыя дазволіла прааналізаваць, абагульніць i зрабiць высновы, чым сучасныя лялькі адрозніваюцца ад лялек нашых бабуль:
- Цацкi рабілі толькі рукамi.
- Выраблялі без іголкі і нажніц.
- Рабілі толькі з тканіны.
- Лялькi не мелі асоб.
- Служылі для гульні, абярэга, абрада.
- Ляльку рабілі ў кожнай сям'і і кожная з іх не была падобная на іншую.
- Лялек паважалі, захоўвалі і перадавалі па спадчыне.
У выніку даследавання мая гіпотэза пацвердзілася, беларуская лялька мела вялікае значэнне ў жыцці нашых продкаў. Лялька была для іх памочніцай у побыце, сацыяльны і асабістым жыцця. Галоўная ж каштоўнасць славянскай лялькі ў тым, што яна ўвасабляла ў сабе энергію, веды і ўменні народа. Праз ляльку ўсталёўвалася сувязь паміж пакаленнямі.
У мяне з'явілася новае цудоўнае захапленне – народныя лялькі. Бо іх вельмі шмат розных відаў, і ў кожнай свой сэнс, свая загадка. Шэраг лялек я паспрабавала вырабіць з дапамогай маці і зразумела, што такія лялькі я магу зрабіць самастойна і нават навучыць сваіх сябровак.
Содержание работы
Автор предпочел не показывать работу на сайте.
Дата публикации работы: 31.03.2023
Добавить комментарий